Прыміце ўдзел у важным даследаванні пра і для тых, хто працуе ў беларускіх #НДА!
Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) сумесна з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) па ініцыятыве Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) запрашаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія жывуць унутры краіны і за яе межамі, прайсці #апытанне аб патрэбах арганізацый.
Гэта фінальная і вельмі важная частка вялікага даследавання, закліканага: даць комплекснае апісанне актуальнага стану грамадзянскай супольнасці Беларусі, вызначыць тыя магчымасці, дзе падтрымка з боку розных дапамагальных арганізацый будзе найбольш запатрабаваная і эфектыўная.
Вялікая просьба ад даследчыкаў – запоўніць анкету ад адной арганізацыі адзін раз. Гэта зойме каля 15 хвілін.