Два новыя курсы ад Віртуальнага Універсітэта 1⃣#курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў…

Два новыя курсы ад Віртуальнага Універсітэта

1⃣#курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў

Для каго: #культдзеячы і ўсе тыя, хто ладзіць прафесійныя зум-сесіі.
Калі: 18 і 26 красавіка, 2 і 16 траўня.

Вы зможаце даведацца пра асноўныя функцыі Zoom, аб тым, што важна ўлічыць перад пачаткам анлайн-заняткаў і пасля іх, пазнаёміцеся з інтэрактыўнымі інструментамі працы і г.д.

Лектарка – Дзіяна Ляшкевіч, маркеталагіня і адукатарка.

Зарэгістравацца.


2⃣Асновы антрапалагічных ведаў

Для каго: тыя, хто цікавіцца функцыянаваннем чалавецтва.
Калі: 20 і 27 красавіка, 4 траўня.

Антрапалогія – гэта навука аб сучасным стане чалавека, аб культуры чалавецтва і аб тым, як чалавек сябе выяўляе. На гэтым курсе вы пазнаёміцеся з ключавымі паняццямі гэтай навукі, такімі як культура, традыцыі, стэрэатыпы, рытуалы і г.д.

Лектарка – Наталля Агарэлышава, магістр гуманітарных навук, арганізатарка даследчых праектаў, аўтарка.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #трэнінг #майстар_клас