Яшчэ адзін варты ўвагі анлайн-#курс – „Сучаснае мастацтва як крэатыўны метад” ад нашых партнёраў – …

Яшчэ адзін варты ўвагі анлайн-#курс – „Сучаснае мастацтва як крэатыўны метад” ад нашых партнёраў – платформы Maramora.co

Курс складаецца з 10 відэакастаў і ахоплівае асноўныя этапы і накірункі сучаснага #мастацтва як з’явы. Для кожнага відэа распрацаваны падтрымліваючыя практычныя заняткі, якія дапамогуць паспрабаваць сябе ў выбраных тэхніках: калаж, дэкалаж, практыкі паўсядзённасці і #відэа_арт і гд.

Для тых, хто:
⁃ цікавіцца тэмай мастацтва і хоча пагрузіцца ў #суч_арт, не маючы спецыяльных ведаў і досведу;
⁃ хоча выкарыстоўваць мову мастацтва ў сваёй прафесійнай практыцы;
⁃ шукае падтрымліваючы спосаб атрымання новых ведаў і пашырэння свайго паўсядзённага досведу.

Пачатак курсу: 27 красавіка
Мова: руская
Курс платны: кошт – 89 USD.

Ддл: 26 красавіка
Зарэгістравацца.

Курсы ад maramora можна спампаваць у любы зручны час, у любым месцы і на любой даступнай прыладзе. Кожны месяц на платформе будуць з’яўляцца новыя аўтарскія курсы.

Maramora – адукацыйная платформа, якая распрацоўваецца беларускамі і працуе з экспертамі і аўтарамі з розных краін. Платформа прапануе аўтарскія курсы, лекцыі, гайды, а таксама інтэрв’ю, тэксты і праекты, якія дэманструюць трансфармацыйны патэнцыял мастацтва і мастацкай адукацыі.