Другая лекцыя UX-дызайнеркі Настассі Уласавай з цыклу “Ад ідэі да прататыпа прадукта” ужо сёння! Г…

Другая лекцыя UX-дызайнеркі Настассі Уласавай з цыклу “Ад ідэі да прататыпа прадукта” ужо сёння!

Гаворка пойдзе пра метад CJM – Customer Journey Mapping (шлях карыстальніка).

Спікерка пазнаёміць слухачоў з фрэймворкам і раскажа, як працаваць з ім, калі лічбавы прадукт ужо існуе і калі яго яшчэ няма.

А пакуль — некалькі пытанняў:
якім вы бачыце шлях карыстальнікаў да вашага прадукта цяпер?
як вы (разам з камандай або асабіста) знаходзіце новыя шляхі прыцягнення карыстальнікаў да вашага прадукта?
як вы з камандай вызначаеце, які функыянал дадаваць ў прадукт у першую чаргу?

Дзяліцеся сваімі варыянтамі адказу тут у чаце або на сустрэчы!

Чакаем вас сёння, 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
Фармат: анлайн-лекцыя ў ZOOM
Працягласць: 1-1,5 гадзіны.

Лектарка — Настасся Уласава, UX-дызайнерка, мае 15+ гадоў агульнага досведу ў дызайне і ілюстрацыі. З інтарэсаў — фота і класічная каліграфія. У UX-дызайне з 2022 года.

Далучыцца да лекцыі ў ZOOM можна па спасылцы https://us06web.zoom.us/j/81344309350