З веданнем справы – анлайн-#курс па нефармальнай адукацыі трэнераў адукацыйных мерапрыемстваў ад БНМС «РАДА»
Для каго:#культдзеячы, #актывісты і тыя, хто плануе ствараць якасныя навучальныя мерапрыемствы. Калі: 23 траўня – 27 чэрвеня.
Праграма складаецца з 5 тэматычных модулей, кожны з якіх змяшчае тэорыю і практычныя заданні. Модулі будуць даступныя 24/7 на спецыяльнай платформе, можна вучыцца ў зручны час.
На курсе вы даведаецеся: – што трэба ўлічваць пры распрацоўцы адукацыйных праграм і якія кампетэнцыі абавязковыя для трэнераў_ак нефармальнай адукацыі – як працуе навучанне праз асабісты досвед і як дапамагчы людзям вучыцца эфектыўней – як ставіць мэты і задачы трэнінгаў, як распрацаваць сваю ўласную адукацыйную праграму.