У траўні разам з CreateCulture Group мы маем адразу 2 новых пітчынгі #ПРАЕКТАР. Абодва адбудуцца афл…

У траўні разам з CreateCulture Group мы маем адразу 2 новых пітчынгі #ПРАЕКТАР. Абодва адбудуцца афлайн у асобных гарадах!

1⃣ПРАЕКТАР-Вільнюс

Калі: 26 траўня, 19:00
Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, #Вільнюс #Літва

На ўжо трэці пітчынг у Вільні запрашаюцца аўтары і аўтаркі праектаў з любых культурніцкіх/мастацкіх сфер і без абмежавання тэматыкі. Такі фармат выдатна пасуе для новых міждысцыплінарных кантактаў і інтэнсіўнага мазгавога штурму ў творчай кампаніі. А па пацверджаным фідбэку ад удзельнікаў папярэдніх пітчынгаў – таксама як спосаб структураваць сваё ідэі і навучыцца іх публічна прэзентаваць. 

Бонус за лепшы пітч – 150 EUR. 

Падаць заяўку на прэзентацыі ідэі – можна да 22 траўня
Зарэгістравацца на ўдзел у мерапрыемстве – да 25 траўня.

*** 

2⃣ПРАЕКТАР-Варшава

Адкрываем экспрэс-оўпэнкол культурніцкіх праектаў на міжнародны спецвыпуск ПРАЕКТАРа, які мы арганізуем ў рамках Forum Przyszlosci kultury – „Форума Будучыні культуры” разам з фондам Strefa WolnoSłowa і платформай migrart.waw.pl.   

Калі: 27 траўня, 15:00 – 18:00
Дзе: Teatr Powszechny im. Zygmunta Hübnera, #Варшава #Польшча 

Сёлетні форум прысвечаны тэме „Практыкі надзеі” і мае разнастайную праграму дыскусій і воркшопаў з польскімі і замежнымі спікер(к)амі. Раім азнаёміцца!

Наш #пітчынг будзе адрознівацца міжнародным складам удзельнікаў і ўдзельніц: акрамя беларускіх творцаў і культменеджараў, прадставіць свае праектныя ідэі змогуць #культдзеячы-мігранты з любых краін, якія зараз жывуць у Польшчы. Пасля пітчынгу плануецца нефармальны нетворкінг. 

Важна прадставіць праекты:
⁃ Для якіх шукаюцца лакальныя партнёры, кантакты, экпертная падтрымка;
⁃ Скіраваныя на будаванне сувязяў паміж культурніцкімі адмыслоўцамі, інтэграцыю, адаптацыю, міжкультурны дыялог і абмен досведам, альбо працу з іншымі супольнасцямі сродкамі мастацтва і культуры. 
Працоўныя мовы: ангельская і/альбо польская. 

Падаць заяўку на ўдзел можна да 18 траўня ўключна. 
Увага! Завітаць на Форум можна па квітках (15 PLN/дзень).