MODINA Dance & Technology – перфарматыўна-харэаграфічная #рэзідэнцыя ў розных краінахДля каго: #…

MODINA Dance & Technology – перфарматыўна-харэаграфічная #рэзідэнцыя ў розных краінах

Для каго: #перформеры, #харэографы, #танцоры, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС.
Калі: 8 тыдняў у 2023-2024.

Запрашаюць даследаваць танец у сувязі з тэхналогіямі, асабліва штучным інтэлектам. Як інтэграваць вылічальныя сістэмы і гледачоў у перформанс у якасці суаўтараў такім чынам, каб палепшыць мастацкую працу? Рэзідэнцыі будуць адбывацца ў цэнтрах CNDB (#Румынія), Kino Siska (#Славенія), STL (#Эстонія), tanzhaus nrw (#Германія) і Trafo (#Венгрыя).

Арганізатары прапануюць:
– праезд
– пражыванне
– ганарар 5000 EUR (brutto)
– вытворчы бюджэт 3000 EUR (brutto)
– доступ да абсталявання
– тэхнічную дапамогу
– настаўніцтва ад акадэмічнага партнёра MODINA на працягу ўсёй рэзідэнцыі
– дакументацыю працы
– прэзентацыю працы ў 3 краінах сеткі MODINA.

Ддл: 24 траўня.
Падаць заяўку.

#перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы #харэаграфія #танец