Ідзе прыём фотаздымкаў на конкурс пра беднасць і сацыяльную ізаляцыю
Для каго: фатографы
Дэдлайн: 20 траўня 2023 года
На конкурс прымаюцца арыгінальныя і неапублікаваныя працы на тэму беднасці і сацыяльнай ізаляцыі, якія раней не атрымлівалі прызоў на іншых конкурсах і пакуль іх правы на публікацыю не былі перададзены. Кожны ўдзельнік можа прадставіць адну працу – фотапраект з трох фотаздымкаў. Фотаздымкі могуць быць зроблены ў любой тэхніцы.
Фотафестываль у Паўднёвай Карэі запрашае фатографаў падаць заяўкі
Для каго: фатографы
Дэдлайн: 29 траўня 2023 года
Міжнародны фотафестываль DongGang (DIPF) запрашае фатографаў і аўтарскія калектывы з усяго свету падаць свае працы на конкурсны адбор. Тэма гэтага года – «Чароўныя невядомыя» (The Magical Unknowns). Пераможца ў намінацыі «Мастак года» атрымае персанальную выставу ў межах фестывалю DIPF з пакрыццём вытворчасці, праезду і пражывання.
Local Media for Democracy прымае заяўкі на грант ад медыя і калектываў журналістаў
Для каго: інфармацыйныя выданні (юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў адной з краін ЕС) ці групы журналістаў (фізічных асоб), якія легальна пражываюць у краінах ЕС
Дэдлайн: 25 траўня 2023 года
Local Media for Democracy аказвае падтрымку мясцовым, рэгіянальным і грамадскім медыя, якія змагаюцца за тое, каб служыць грамадскім інтарэсам у месцах, дзе доступ да інфармацыі значна зменшыўся.
Адкрыты прыём заявак на прэмію для ваенных карэспандэнтаў
Для каго: ваенныя карэспандэнты
Дэдлайн: 6 чэрвеня 2023 года
Прэмія прысуджаецца за рэпартажы аб канфліктах або яе ўздзеянні канфліктаў на мірных жыхароў, а таксама за матэрыялы, якія звязаныя з абаронай свабоды і дэмакратыі. Рэпартаж павінен быць падрыхтаваны (або напісаны) журналістам, які прысутнічаў на месцы падзей.
Міжнародны інстытут прэсы запускае інкубатар для медыя
Для каго: новых медыя (медыяпрадпрымальнікі) у Еўропе на ранніх стадыях развіцця
Дэдлайн: 14 чэрвеня 2023 года
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) запускае New Media Incubator і запрашае медыяпрадпрымальнікаў, якія распрацоўваюць крэатыўныя, новыя бізнес-мадэлі і прадукты, здольныя фарміраваць медыя-рынак сёння і заўтра, прыняць удзел у праграме падтрымкі. Абраным удзельнікам прадстаўляецца фінансавая падтрымка, інструктаж, доступ да кам’юніці і навучанне.