Аўдыторыя ўсё больш інфармацыі ўспрымае праз сацсеткі, нават не заходзячы на сайты навінавых рэсурсаў. Усім журналістам варта ўмець трансфармаваць свае матэрыялы пад фарматы сацсетак і ўмець трансфармаваць аналітыку ці лонгрыды ў кароткія відэа ў Reels, TikTok, Stories, карткі. Гэтыя веды патрэбныя не толькі журналістам. Спікеры на канкрэтных кейсах абмяркуюць, як працуюць эксплэйнеры, і дадуць магчымасць патрэніравацца.
На курсе вы даведаецеся: – што такое эксплэйнер і ў якім фармаце ён можа быць для сайта і сацсетак – што трэба ўлічваць, каб напісаць добры эксплэйнер – як падабраць структуру і скласці план тлумачальнага матэрыялу – як і дзе знаходзіць для эксплэйнераў крыніцы інфармацыі і якім з іх давяраць.