Для каго: грамадзянскія #актывісты, супрацоўнікі/_цы #НДА.
Калі: 18-23 чэрвеня.
Падчас праграмы ўдзельнікі даведаюцца пра розныя падыходы да адвакацыі, вызначаць тыя, што пасуюць палітычнаму кантэксту і наяўным рэсурсам. Вы навучыце пакрокава планаваць праграмы ўплыву на прыняцце рашэнняў праз працу з грамадскай павесткай.
Праграма пакрые выдаткі на праезд і пражыванне.
Ддл: 24 траўня.
Падаць заяўку.
Для каго: усе беларусы/_кі.
LegalKit – гэта база гатовых адказаў на розныя юрыдычныя пытанні, найбольш запатрабаваныя кліентамі сэрвісу ў сённяшніх рэаліях. Можна знайсці памяткі па розных галінах права, рэкамендацыі і алгарытмы дзеянняў, агляды беларускага (ці польскага) заканадаўства і г.д.
Інфармацыя пададзена на “чалавечай” мове, што значна палягчае разуменне складаных юрыдычных фармулёвак і дапамагае хутчэй прымаць патрэбныя рашэнні.
Для каго: #даследчыкі, #актывісты.
Калі: 9-11 лістапада.
Запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысвечанай даследаванню постсавецкай гісторыі.
Прапануюць:
– пражыванне
– харчаванне
– выдаткі на праезд.
Ддл: 31 траўня.
Падаць заяўку.
#даследванні #памяць #гісторыя #грамадскія_праекты #актывізм #правы_чалавека