Steirischer Herbst – даследчая #стыпендыя ў Грацы, #Аўстрыя Для каго: #даследчыкі, #культдзеячы, #лі…

Steirischer Herbst – даследчая #стыпендыя ў Грацы, #Аўстрыя

Для каго: #даследчыкі, #культдзеячы, #літаратары.
Калі: верасень.

Ідэя стыпендыі палягае ў тым, каб даследваць архіўныя рэсурсы аднайменнага штогадовага фестываля, які дасюль праходзіць ад 1968 года. Падчас праграмы неабходна падрыхтаваць працу для публікацыі на сайце. Працэс і вынікі можна абмяркоўваць з каардынатарам.

Тэматыка працы:
– мастацтва ў публічнай прасторы
– палітыка #медыя і тэхналогій у мастацтве
– гісторыя сучаснага куратарства ў выяўленчым мастацтве, перформансе і тэатры
культурная палітыка пасляваеннай Аўстрыі
#мастацтва і палітыка ў Аўстрыі і Цэнтральнай Еўропе з 1960-х гадоў да нашых дзён.

Прапануюць:
– стыпендыю 1500 EUR/месяц
– фінансавую дапамогу 500 EUR/месяц
– праезд.

Ддл: 1 ліпеня.
Падаць заяўку.

#арт #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #гісторыя