UPD! Асцярожна, арганізатары маюць кепскую рэпутацыю. Абвестку пакінем для папярэджання аб непразрыс…

UPD! Асцярожна, арганізатары маюць кепскую рэпутацыю. Абвестку пакінем для папярэджання аб непразрыстых і неэтычных умовах удзелу.

MIXING IDENTITIES – #конкурс#выстава мастацкіх прац у Лондане, #Вялікабрытанія

Для каго: #мастакі, #фатографы, #скульптары, #рэжысёры відэаарту, #перформеры і інш. #творцы.
Калі: 23 чэрвеня – 7 ліпеня.

На выставе У THE LINE Contemporary Art акумулююцца #фатаграфія, #жывапіс, #відэа_арт, інсталяцыя/#скульптура і #перформанс. Мерапрыемства прысвечана чалавечаму целу як зменлівай сістэме, якая звязвае нас з іншымі целамі і прасторамі ва ўспрыманні рэчаіснасці. Запрашаюць мастакоў прааналізаваць розныя бакі чалавечай ідэнтычнасці.

Арганізатары прапануюць:
– магчымасць прэзентацыі прац куратарам, галерыстам, калекцыянерам і г.д.
– выставачную прастору
– дапамогу ў мытных фармальнасцях, міжнародных і мясцовых перавозках
– дапамогу ў пошуку жылля
– дызайн і друк прадукцыі
– піяр
– спецыяльнае інтэрв’ю, апублікаванае на сайце ITSLIQUID
– і г.д.

Ддл: 2 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы