Праект Perspaktiv падрыхтаваў серыю адукацыйных відэа пра магчымасці для беларускіх мастакоў“Разам з…

Праект Perspaktiv падрыхтаваў серыю адукацыйных відэа пра магчымасці для беларускіх мастакоў

Разам з нашымі калегамі з Польшчы і Нямеччыны мы падрыхтавалі некалькі адукацыйных відэа, якія дапамогуць вам ў вашым прафесійным развіцці і рэалізацыі”, – паведамляецца на старонцы культурніцкай ініцыятывы Ambasada Kultury.

У відэа можна знайсці адказы на наступныя пытанні:
Як працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях?
Якія магчымасці існуюць зараз для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля?
Як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі замежных галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва?

У першым відэа дырэктар і куратаргарадской галерэі Arsenal у Познані — Марэк Васілеўскі расказвае, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях і распавядзе пра тыя магчымасці, якія існуюць цяпер для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля. А ў другім дзеліцца карыснымі ведамі пра тое, як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва.

Праект @perspaktiv_by рэалізуецца RAZAM e.V. – Belarusische Gemeinschaft, Ambasada Kultury і IN SITU пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў ГерманіI

via @cult_front
Падпісвайцеся на навіны беларускай культуры на Reform.by