Калі: 8 – 30 чэрвеня.
Wonder Women 3.0 – гэта курс для беларусак, якія хочуць атрымаць унутраную сілу, паверыць у сябе, знайсці падтрымку і ўстойлівасць, атрымаць адказы на асабістыя і прафесійныя пытанні.
У праграме:
«Як спраўляцца з сіндромам самазванкі і перфекцыянізмам». Вядучая воркшопа – Аксана Бярнацкая, псіхалагіня, кар’ерная кансультантка, менеджэрка праектаў.
«Мужчыны-прафеміністы (не)патрэбныя» – дыскусія з Максімам Паршутам, які стварае медыя для і пра беларускіх жанчын.
#IamRemarkable – варкшоп пра навыкі самапрэзентацыі сваіх дасягненняў. Вядучая – актывістка, арганізатарка моўных курсаў Мова нанова з Варшавы» Алеся Каролік.
Лана Руднік, заснавальніца і дырэктарка «Студыі карысных кампетэнцый», раскажа пра тое, як прэзентаваць свае ідэі.
Ддл: 6 чэрвеня.
Падаць заяўку.
Калі: 7 чэрвеня, 18:00 Варшава / 19:00 Менск/Вільня.
Многія з нас, напэўна, чулі выраз “Я, вядома, за раўнапраўе, але я не феміністка”. Але адкуль бяруцца страхі і загадкі вакол фемінізму? На лекцыі Лена Агарэлышава дапаможа разабрацца ў гэтым пытанні і прааналізуе жаночую гісторыю Беларусі, культуру адмены і важнасць фемінізму ў цяжкія часы.
Падчас вэбінара будзе разгледжана, што насамрэч азначае паняцце #фемінізм і як яно звязана з Беларуссю.
Лена Агарэлышава, гендэрная даследчыца, магістр сацыялогіі і праектная менеджэрка ў грамадскіх арганізацыях, а таксама член Фем групы Каардынацыйнай Рады, падзеліцца сваімі ведамі і вопытам у гэтай галіне.
Зарэгістравацца.