CultTech x Ars Electronica – #прэмія для праектаў сацыяльнага ўздзеяння ў галіне культуры і тэхналог…

CultTech x Ars Electronica – #прэмія для праектаў сацыяльнага ўздзеяння ў галіне культуры і тэхналогій

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 6 – 10 верасня.

Прэмія CultTech x Ars Electronica Award прысуджаецца за праекты і ідэі, якія служаць прыкладам адказнага выкарыстання тэхналогій і спрыяюць даступнасці культуры, пашыраючы яе ўплыў. Запрашаюць з праектамі, якія выкарыстоўваюць інавацыі ў творчасці для дасягнення станоўчых сацыяльных змен на рэгіянальным узроўні і ў планетарным маштабе. Вітаюцца заяўкі праектаў на ранняй стадыі, нават на стадыі ідэі.

Пераможца атрымае:
– прыз 10 000 EUR
– запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання і пакрыццё выдаткаў на ўдзел у фестывалі.

Ддл: 26 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #даследванні #грамадскія_праекты #міждысцыплінарныя_праекты