PerspAKTIV – праграма рэзідэнцый для беларускіх дзеячаў культуры, #Германія #ПольшчаДля каго: #творц…

PerspAKTIV – праграма рэзідэнцый для беларускіх дзеячаў культуры, #Германія #Польшча

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 1 – 3 месяцы падчас верасня – снежня.

PerspAKTIV ініцыяваны RAZAM e.V.-Belarusische Gemeinschaft у партнёрстве з Ambasada Kultury і гарадской галерэяй Galeria Miejska Arsenał, ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі. Запрашаюць да ўдзелу беларускіх кульдзеячаў, якія працуюць у розных галінах мастацтва.

Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:
– працуе ў актуальных напрамках сучаснага #мастацтва, тэатра ці музыкі
– не мае магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі
– не мае магчымасці адкрытай творчай рэалізацыі і падвяргаўся фактам цэнзуры
– стаў ахвярай палітычных рэпрэсій.

Валоданне ангельскай, нямецкай ці польскай мовай пажадана.

Рэзідэнцыя пакрые:
– праезд
– пражыванне
– стыпендыю.

Ддл: 26 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #рэзідэнцыя #стыпендыя