Less is More – #конкурс для мастакоў-манументалістаў ад ZIDART, #РумыніяДля каго: #мастакі, якія зай…

Less is More – #конкурс для мастакоў-манументалістаў ад ZIDART, #Румынія

Для каго:
#мастакі, якія займаюцца мураламі.
Калі: 14 жніўня – 5 верасня.

ZIDART – фестываль вулічнага мастацтва, які створаны з мэтай сацыяльнага дыялогу. Кожны год прапануюць тэмы, звязаныя з сацыяльнымі каштоўнасцямі, экалогіяй, супольнасцю і салідарнасцю паміж людзьмі. У гэты раз тэма – «Менш значыць больш». Запрашаюць з праектамі пра экалагічнае існаванне чалавека, эмацыянальную, сацыяльную, псіхалагічную і матэрыяльную ўстойлівасць.

Арганізатары пакрыюць:
– транспартныя выдаткі
– пражыванне
– харчаванне
– матэрыялы
– ганарар.

Ддл: 1 ліпеня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #грамадскія_праекты #візуальныя_мастацтвы #урбанізм