2 праграмы па лідэрстве ў Літве1⃣Прасоўванне жаночага лідэрства – летняя школа ад Women in Te…

2 праграмы па лідэрстве ў Літве

1⃣Прасоўванне жаночага лідэрства – летняя школа ад Women in Tech

Калі: 30 ліпеня – 5 жніўня.

Women in Tech разам збярае экспертаў з ІТ, адукацыi, #НДА, каб працаваць над рэалізацыяй кіраўніцтва па прасуванні жаночага лідэрства для беларускіх ІТ-кампаній. Адбудуцца сустрэчы с экспертамі, майстар-класы і абмен вопытам.

Ддл: 17 чэрвеня.
Падаць заяўку.

2⃣Моладзевы Эканамічны Кэмп

Калі: 31 жніўня – 4 верасня.

Гэта 5-дзённы афлайн івэнт у Літве з лепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі ў сферах эканомікі, палітыкі і прадпрымальніцтва. Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць тэарытычныя і практычныя веды для распрацоўкі і рэалізацыі ўласных праектаў. Шукаюць актыўных студэнтаў_к і выпускнікоў_ц незалежна ад месца навучання і пражывання, якіх турбуе эканамічнае адраджэнне Беларусі.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– харчаванне
– праезд
– візавую падтрымку.

Ддл: 19 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #адукацыя #публічныя_прасторы