Тры конкурсы ілюстрацый з дэдлайнамі гэтым летамЦудоўны шанец для пачынаючых ілюстратараў ды ілюстр…

Тры конкурсы ілюстрацый з дэдлайнамі гэтым летам

Цудоўны шанец для пачынаючых ілюстратараў ды ілюстратарак прэзентаваць сябе і атрымаць досвед удзелу ў міжнародных конкурсах. Падабралі тры бясплатныя для ўдзелу магчымасці з дэдлайнамі ў розныя дні лета — і заклікаем далучыцца!

Art for Change — конкурс мастацкіх прац, якія натхняюць і матывуюць удзельнічаць у барацьбе з змяненнем клімату. Фарматы не абмяжоўваюцца толькі ілюстрацыяй — гэта можа быць і кіно. Журы вызначыць шэсць пераможцаў. Дэдлайн: 17.07.2023. Падрабязнасці — па спасылцы

Art on Climate — конкурс ілюстрацый па тэме змянення клімату. Праца павінна грунтавацца на як мінімум адным з пяці выказванняў, пазначаных арганізатарамі. Журы абярэ 53 пераможцы, якія атрымаюць грашовую ўзнагароду. Дэдлайн: 30.07.2023. Падрабязнасці на сайце конкурсу. Для ўдзелу трэба быць ва ўзросце ад 18 год

Posterheroes — конкурс постараў на тэму пераасэнсавання інваліднасці. Выберуць ажно 40 пераможцаў, сярод прызоў — грошы, удзел у выставах, публікацыя ў медыях Posterheroes. Дэдлайн: 27.08.2023. Падрабязнасці вось тут

Трымаем кулачкі за тых, хто будзе ўдзельнічаць