Горад для ўсіх – анлайн-інтэнсіў ад Цэнтра новых ідэй пра гарадскія змены і наш удзел Для каго: усе,…

Горад для ўсіх – анлайн-інтэнсіў ад Цэнтра новых ідэй пра гарадскія змены і наш удзел

Для каго: усе, хто хоча палепшыць свой горад.
Калі: 18 чэрвеня, 11.00 (па Мінску).

Вы, напэўна, заўважалі, што часам у горадзе адчуваеш сябе бяспечна і камфортна, а часам – зусім няўтульна і нязручна. На інтэнсіве стане відавочна, чаму так адбываецца і як кожны і кожная з нас можа паўплываць на паляпшэнне свайго горада. Мэта праграмы – натхніць вас на тое, каб пачаць паступова рабіць навакольнае асяроддзе камфортным і інклюзіўным.

Ментарка інтэнсіву – Наста Бекарава, моладзевая актывістка і ўдзельніца Менскай урбаністычнай платформы. Запусціла моладзевы адукацыйны курс па гарадскім актывізме, даследуе гарадскія супольнасці.

Ддл: 17 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#урбанізм #урбаністыка #спадчына #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца