Пісьменніцкі анлайн-практыкум ад Ганны Златкоўскай сумесна з American Center MinskДля каго: #літарат…

Пісьменніцкі анлайн-практыкум ад Ганны Златкоўскай сумесна з American Center Minsk

Для каго: #літаратары і тыя, хто хоча пісаць.
Калі: кожная серада ў 19.00 (Мінск) на працягу ліпеня – жніўня ці верасня – кастрычніка.

На курсе ўдзельнікі чытаюць і абмяркоўваюць тэксты іншых удзельнікаў і ўдзельніц, разбіраюць тэорыю з прыкладамі, але практычная частка навучання асноўная. Вы даведаецеся, як стварыць героя і сюжэт, папрактыкуецеся ў напісанні смешнага тэксту, даведаецеся пра розныя фішачкі пісьменніцтва. Выконваць дамашнія заданні і не прапускаць заняткі – гэта абавязковыя ўмовы.

Мэта курса – стварыць для беларусаў утульную атмасферу творчасці, дзе кожны адчувае сябе максімальна камфортна.

У лістападзе стартуе група для тых, хто ўжо быў на практыкуме і жадае развіваць далей свае навыкі, пісаць вялікія формы і працягваць тварыць.

Ддл: 1 ліпеня, 12.00
Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #літаратура