”Вучымся быць трэнерамі_камі” – праграма па распрацоўцы адукацыйных мерапрыемстваў ад „РАДЫ”Для каго…

Вучымся быць трэнерамі_камі” – праграма па распрацоўцы адукацыйных мерапрыемстваў ад РАДЫ”

Для каго: #культдзеячы, #адукатары і тыя, хто толькі плануе арганізоўваць адукацыйныя мерапрыемствы.
Калі: жнівень 2023 – люты 2024.

Беларускі нацыянальны моладевы савет «РАДА» запускае набор на праграму, дзе вы навучыцеся распрацоўваць якасныя мерапрыемствы нефармальнай адукацыі і быць эфектыўнымі трэнер(к)амі.

Праграма гібрыдная: вас чакае 3 афлайн-сустрэчы ў Вільні і анлайн-занятасць паміж імі.

Што будзе:
– разбор розных фарматаў адукацыйных мерапрыемстваў
– трэнінг у практыкаваннях для ўзаемадзеяння з навучальнай групай
– праца з запытамі замоўцаў трэнінгаў і выяўленнем адукацыйных патрэбаў аўдыторыі
– распрацоўка навучальных планаў і трэнінгаў
– знаёмства з арганізацыямі-замоўцамі, для якіх магчыма правесці вашыя трэнінгі

Эксперты_кі забяспечаць вам ментарскую падтрымку і дэталёвую зваротную сувязь на працягу ўсёй праграмы.

Ддл: 2 ліпеня.
Падаць заяўку.

#НДА #грамадскія_праекты #адукацыя