У ProWomen By выйшла серыя анлайн-курсаў па самаклопаце і самападтрымцыЗручна мець план і прытрымлі…

У ProWomen By выйшла серыя анлайн-курсаў па самаклопаце і самападтрымцы

Зручна мець план і прытрымлівацца яго. Гэта дапамагае сканцэнтраваць сваю ўвагу на мэтах, арганізаваць працоўны і асабісты графік, прасцей прымаць рашэнні. Але, на жаль, у нашым зменлівым свеце не заўсёды ўсё ідзе па плане.

Для тых, хто сутыкнуўся з нявызначанасцю, расчараваны і засмучаны, зайшоў у тупік і не бачыць шляхі выйсця, хто шукае падтрымку ўнутры сябе, ProWomen By запусціла серыю бясплатных анлайн-курсаў.

Гэта 13 тэм па сааклопаце, асабістай устойлівасці і карысных навыках, практыкаванні і практычныя рэкамендацыі, тэсты для самаправеркі і спіс літаратуры для чытання.

Курс #1. Workout: першая дапамога ў эмацыйны шторм.
– эмацыйная дыягностыка
– праца са страхам і трывогай
– супрацьстаянне стрэсу і выгаранню.

Курс #2. Workout: асабістая ўстойлівасць у часы нявызначанасці.
– навыкі самаклопату
– выбудоўванне асабістых межаў
– падтрымка прадуктыўнасці
– кіраванне ўвагай.

Курс #3. Workout: навыкі для жыцця і працы.
– фінансавая пісьменнасць
– развіццё гнуткіх навыкаў
– камунікацыя з камандай
– правілы ўзаемадзеяння з гаджэтамі і сацсеткамі.

Праграма курсаў пабудавана так, што кожны з іх можна праходзіць асобна або адзін за адным. Ацаніце свой стан і далучайцеся да таго курса, які максімальна адказвае вашым запытам і ўзроўню энергіі.

Каб атрымаць доступ да курсаў, перайдзіце па спасылцы і абярыце курс, з якога хочаце пачаць. Кожны можна паглядзець за адзін дзень або выходныя. Пасля рэгістрацыі доступ да курсаў будзе адкрыты на 30 дзён.