Майстэрня па дызайн-мысленні для тых, хто зараз у #Тбілісі, #ГрузіяКалі: 8 ліпеня з 11:00 да 16:30Дз…

Майстэрня па дызайн-мысленні для тых, хто зараз у #Тбілісі, #Грузія

Калі: 8 ліпеня з 11:00 да 16:30
Дзе: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды

Дызайн-мысленне — гэта мадэль прыняцця рашэнняў у нестандартных сітуацыях, у аснову якой закладзены творчы працэс, а не крытычны аналіз.

Майстэрня па дызайн-мысленню — гэта спосаб паспрабаваць сябе ў праекце/дзейнасці, стварыць новае сваімі рукамі з дапамогай працы ў камандзе.

Для тых, хто:
шукае новыя падыходы да вырашэння сацыяльных праблем
імкнецца распрацаваць эфектыўныя стратэгіі развіцця для сваіх сацыяльна-значных ініцыятыў/бізнэсаў
хоча навучыцца эфектыўна супрацоўнічаць у камандзе і развіваць навыкі эмпатыі і зваротнай сувязі

План – прайсці праз усе этапы метада “дызайн-мысленне”:
1. Эмпатыя
2. Факусіроўка
3. Генерацыя ідэй
4. Прататыпаванне
5. Тэставанне

Па выніках майстэрні вы:
атрымаеце натхненне і інструменты для ўвасаблення сваіх творчых ідэй у жыццё;
узмоцніце свае soft-skils: эмпатыю, сторытэлінг, працу ў камандзе, уменне рабіць памылкі і працаваць над імі.

Вядучая – Наташа Халанская:
* журналістка, спецыялістка па маркетынгу, менеджарка ў сферы культуры;
* стваральніца крэатыўнай прасторы “тайм-клуб 1387” і крамы адзення і аксесуараў у Бабруйску;
* аўтарка і вядучая анлайн-каворкінга “Дадай сябе” – падтрымка ў прафесійнай сферы.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

#праектны_менеджмент #культ_менеджмент #НДА