Запрашаем творцаў і арганізатараў дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы Дзён беларускай культуры-2…

Запрашаем творцаў і арганізатараў дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы Дзён беларускай культуры-23!

Гучны і шумны старт гэтай шырокай кампаніі даў варшаўскі фэст VARUŠNIAK. Але ж святкуем увесь ліпень! Калі ў гэты час вы ладзіце выстаўку, канцэрт, выступаеце ў гарадскім парку ці плануеце пікнік для дыяспары — далучайцеся.

Адмысловая форма дадавання імпрэзы ўжо працуе на сайце Дзён беларускай культуры. Тут жа вы знойдзеце канцэпцыю свята і наш фірмовы брэндбук. Нагадаем, што слоганам сёлета з’яўляюцца словы “Расказаць Беларусь”. Фірмовы хэштэг #SpeakBelarus.

Глабальную кампанію #ByCultureGlobal23 @radakultury сёлета каардынуе разам з “Новай Беларуссю”. У гэтай прыладзе таксама можна сачыць за афішай падзей.