КЛІПЕНЬ48 – гэта чэлендж для відэа-аматараў, якія хочуць паспрабаваць зняць сапраўдны кліп для беларускіх музыкаў за 48 гадзін. А для беларускіх музыкаў – гэта магчымасць атрымаць для сябе першае або чарговае музычнае відэа. Сярод здымачных каманд журы абярэ 3 пераможцаў, якія падзеляць грашовы прызавы фонд.
У складзе журы: журналістка і вядоўца Кацярына Пытлева, рэжысёр і кліпмейкер Арцём Лобач, спявачка SHUMA і вакальная тэрапеўтка Марына “Руся” Шукюрава ды аўтар youtube-канала ЛОНГПЛЭЙ, музыкант і прадзюсар NAVI BAND Аляксандр Табольскі.
Як гэта будзе праходзіць?
Музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам – зарэгістравацца. На пачатку чэленджа арганізатаркі рандомным метадам размяркуюць і скантактуюць паміж сабой музыкаў і прадакшн-каманды, і…праз 48 гадзін будуць чакаць вынікаў!
Дадзены чэлендж з’яўляецца ініцыятывай каманды CreateCulture Group і нікім дадаткова не фінансуецца, таму ёсць унёсак за ўдзел. Грашовыя ўнёскі цалкам ідуць ў прызавы фонд, на арганізацыю прагляду і ўзнагароды, а таксама на прасоўванне ў Youtube музычных відэа каманд-удзельніц. Калі вы хочаце проста падтрымаць гэтую ініцыятыву – каманда CreateCulture Group будзе вельмі ўдзячная данатам!
Калі: старт – 21 кліпеня 14:00 (GMT +3)
Дзе: анлайн (па ўсім свеце).
Ддл рэгістрацыі: 18 ліпеня.
Падрабязней – на сайце праекта.
#музыка #музыкі #відэа #аператары #рэжысёры #сцэнарысты #кіно #кліпмейкеры