Сёння дэдлайн на новы паток бясплатнага анлайн-курсу “СТУПЕНІ. Пераадоленне выгарання. Аднаўленне рэ…

Сёння дэдлайн на новы паток бясплатнага анлайн-курсу “СТУПЕНІ. Пераадоленне выгарання. Аднаўленне рэсурсу”

Знаходзіцеся ў стрэсе ад бягучых падзей, расчараваныя і спустошаныя?
Ці адчуваеце сябе нібы ў яме, з якой немагчыма выбрацца самастойна?
Не адчуваеце сябе ў бяспецы дома ў Беларусі?
З’ехалі з Радзімы і хвалюецеся пра блізкіх і лёс краіны?

Платформа „Нацыя Лідараў” запрашае на курс «СТУПЕНІ», дзе вы зможаце справіцца з псіхалагічным знясіленнем з дапамогай прафесійных псіхолагаў. Курс накіраваны на глыбокае разуменне сябе, збавенне ад стрэсу і клопат пра сабе праз эфектыўныя практыкі.

Арганізацыйна:
Курс доўжыцца 3 тыдні: 6 анлайн-заняткаў (2/тыдзень)
Па часе неабходна каля 5 гадзін на тыдзень (2 галасавыя чаты па 2 гадзіны + 10-20 хвілін для прагляду відэа + прыкладна паўгадзіны для выканання хатняга задання)
Для праходжання курса дастаткова аднаго дэвайса (тэлефон/планшэт/наўтбук/кампутар) з выхадам у інтэрнэт і месца, дзе вас не патурбуюць.
Пры пропуску занятку можна зарэгістравацца на наступны паток і папоўніць прабел.

Можна выбраць адну з груп (час па Мінску):
Вт.-Пт. 21-23:00
Чц.-Нд. 20-22:00

Ддл: 7 ліпеня ўключна.
Зарэгістравацца.

Рэпост шчыра вітаецца! Калі ўзнікнуць пытанні ці складанасці пры рэгістрацыі, можна пісаць у бот платформы.