Landecker Democracy – #стыпендыя па падтрымцы дэмакратычных праектаўДля каго: сталыя #актывісты, #тв…

Landecker Democracy – #стыпендыя па падтрымцы дэмакратычных праектаў

Для каго: сталыя #актывісты, #творцы і лідары, якія знаходзяцца ў ЕС.
Калі: 2023-2024.

Праграма дапамагае фінансаваць праекты, якія звязаныя з тэмай «Дэмакратыя і палітыка памяці». Падчас праграмы кожны стыпендыят мусіць стварыць новы праект ці пашырыць існуючы. Усе праекты павінны ўмацоўваць дэмакратыю. Місія Landecker Democracy Fellowship – аб’яднаць шырокае кола таленавітых людзей з розных абласцей і з розным досведам.

Вольнае валоданне англійскай мовай не з’яўляецца абавязковым для падачы заяўкі на стыпендыю. Аднак ўсе навучанне і камунікацыя будуць весціся на англійскай мове.

Стыпендыятам прапануюць:
– 15 000 EUR
– практычнае навучанне
– падтрымку ад сеткі Humanity in Action.

Ддл: 6 жніўня.
Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #актывізм #грамадскія_праекты