Art Yard Community вяртаецца з другім сезонам і аб’яўляе оўпенкол на пошук канцэптаў новых муралаў у…

Art Yard Community вяртаецца з другім сезонам і аб’яўляе оўпенкол на пошук канцэптаў новых муралаў у #Тбілісі #Грузія

Для каго: беларускія #мастакі і мастачкі.

„Мы не абмяжоўваем вашу творчасць тэматыкай, але канцэптуальнасць, рэлевантнасць ідэі і сэнсы – важны крытэрый пры выбары работ. Было б цікава ў межах нашай місіі раскрыць тэму калабарацыі беларусаў і грузінаў, пашукаць нешта агульнае ў нашых культурах і жыцці.”

Таксама ў рамках гэтага ж кола шукаюцца #творцы, якія могуць стварыць арт-аб’ект са смецця.

 Важна:
⁃ мець магчымасць прысутнічаць у Тбілісі і стварыць мурал у жніўні-вераснi 2023 г.
⁃ арыентыровачны памер мурала – 6 х10 м.

Прадастаўляюцца:
⁃ аплата коштаў матэрыялаў.
⁃ ганарар.

Ддл: 27 ліпеня. Вынікі – да 10 жніўня.
Падаць заяўку. (updated)

З дадатковымі пытаннямі пішыце у дырэкт Art Yard Community або на пошту [email protected].

#арт #стрытарт #мастацтва #публічныя_прасторы #урбаністыка