Ад эмацыйнага інтэлекту да капірайтынгу – анлайн-#курс, які можна сабраць самастойна з курсаў па розных дысцыплінах ад Free University
Для каго:#культдзеячы і ўсе зацікаўленыя. Калі: верасень – кастрычнік.
Форын-офіс у межах пілотнай праграмы Free University падрыхтаваў 9 курсаў, незвычайных і адначасова карысных. Вы можаце сфарміраваць сваю ўласную праграму навучання, як у еўрапейскай ВНУ, павысіць скілы, атрымаць новыя веды і дыплом аб паспяховым завяршэнні праграмы. Спікеры курсаў – не прафесары, але практыкі і захопленыя людзі, з якімі атрымаецца абменьвацца меркаваннямі.
Сярод курсаў: – гісторыя кінематографа і этычных абмежаванняў у ім – прэзентацыйная пісьменнасць, – канфлікт-менеджмент – капірайтынг і іншае.