“#Славакія. Досвед у арт-рэзідэнцыі + Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры” – наш эфір з Ганна…

#Славакія. Досвед у арт-рэзідэнцыі + Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры” – наш эфір з Ганнай Палей

Калі: 18 жніўня, 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
Для каго: #культменеджары, #творцы любых дысцыплін, #актывісты і г.д.

Спец-анонс ад @sekktor: у бліжэйшую пятніцу запрашаем на наш поп-ап паблік-ток з Ганнай Палей! Для анлайн-сустрэчы мы маем адразу дзве тэмы ў адной:

Ганна распавядзе пра свой досвед рэзідэнцыі ў культурніцкім цэнтры Maly Berlin ў горадзе Трнава. Гэта праграма ад Slovak Art Council для культурніцкіх менеджараў і куратараў, у рамках якой ёсць і іншыя рэзідэнцыі. Мы пагаворым на пытанні:
⁃ Як праграма “спраектаваная”?
⁃ Што прапануецца менавіта менеджарам у адрозненне ад творцаў.

Агляд магчымасцяў па міжнародных калабарацыях для творцаў у Славакаіі
– А таксама агульныя назіранні, уражанні па ўмовах для культурніцкай/арт-дзейнасці ў гэтай краіне.

Ганна Палей – менеджарка сацыякультурніцкіх праектаў. У 2019 годзе заснавала ў Мазыры прастору “Першы крок”, дзякуючы якой зладзіла шэраг адукацыйных і публічных арт-праектаў. Кансультуе творцаў па складанні партфоліа і самапрамоцыі ў сферы #мастацтва. Фаўндарка платформы maramora.co, разам з якой мы маем серыю з 4 гайдаў па арт-рэзідэнцыях.

Maramora.co – адукацыйная платформа, якая распрацоўваецца беларускамі і працуе з экспертамі і аўтарамі з розных краін. Платформа прапануе (у тым ліку, размесціць на платформе вашыя) аўтарскія курсы, лекцыі, гайды, а таксама інтэрв’ю, тэксты і праекты, якія дэманструюць трансфармацыйны патэнцыял мастацтва і мастацкай адукацыі.

Сустрэча адкрытая!
Далучыцца да сустрэчы ў ZOOM.

Калі вы маеце сваю тэму для паблік-тока, будзем рады абмеркаваць! Пішыце нам у @sekktor_chat, альбо ў прыват – @sekktor_hello.