Дэпартамент танца Венецыянскай біенале падтрымлівае вытворчасць новых харэографаў і танцавальных калектываў. Запрашаюць падаць праект, які дагэтуль не прэзентаваўся публічна.
Арганізатары прапануюць: – падтрымку праекту да 30 000 EUR – выдаткі на праезд і пражыванне – выдаткі, звязаныя з тэхнічным райдэрам – прэм’еру ў межах Biennale Danza 2024.