Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: кастрычнік 2023 – студзень 2024.
Запрашаюць творцаў, якія хацелі б папрацаваць у кампаніі VPInstruments, якая спецыялізуецца на высокадакладных вымярэннях і картаграфаванні патокаў паветра і газу. Вынікі стажыроўкі будуць прадстаўлены на Highlight Festival у Дэлфце. Праекты павінны быць сканцэнтраваны на вывучэнні новых эксперыментальных і мастацкіх магчымасцей у асяроддзі высокаспецыялізаваных сэнсарных тэхналогій. Чакаюць мастацкія працы, перформансы, інсталяцыі або іншыя творчыя аб’екты.
Арганізатары прапануюць: – ганарар 1600 EUR – вытворчы бюджэт 3340 EUR – бюджэт на паездку і пражыванне 2310 EUR.