Pause/Play: Culture under Pressure – адукацыйная анлайн- і афлайн-#праграма пра лічбавае #мастацтва,…

Pause/Play: Culture under Pressure – адукацыйная анлайн- і афлайн-#праграма пра лічбавае #мастацтва, #Ерэван #Арменія

Для каго:
#творцы, #куратары і #культдзеячы ў #Германія, #Арменія і #Грузія.
Калі: 6 – 12 лістапада.

Запрашаюць тых, хто цікавіцца лічбавымі тэхналогіямі і эміграваў у Германію, Арменію ці Грузію. Праграма праекта прапануе лекцыі, прэзентацыі і дыскусіі аб лічбавых тэхналогіях і трэндах, такіх як AI, #VR, Metaverse і Blockchain, іх выкарыстанні і ўплыве на мастацтва і культуру. Актывізм, самаарганізацыя і практыкі ўзаемадзеяння з лакальным кантэкстам і дэкаланіяльнасці займаюць важнае месца ў праграме. У верасні і кастрычніку адбудзецца анлайн-частка праграмы, а ў лістападзе ўдзельнікі сустрэнуцца ў Ерэване і прэзентуюць свае працы на выставе.

Удзельнікі павінны валодаць ангельскай мовай на ўзроўне B2.

Арганізатары пакрыюць:
– праезд
– пражыванне
– харчаванне.

Ддл: 20 жніўня.
Падаць заяўку.

#арт #актывізм #міждысцыплінарныя_праекты #media_art #new_media_art