Для каго:#скульптары, якія маюць 5+ гадоў практыкі. Калі: 14 студзеня – 10 лютага 2024.
Запрашаюць стварыць грамадскія скульптуры ў межах штогадовага сімпозіума па скульптуры. Праекты застануцца ў Эр-Рыядзе. Тэма гэтага году – «Вымярэнне руху», звязаная з пераадоленнем межаў, пашырэннем прасторы і часу, футурызмам. Tuwaiq Sculpture з’яўляецца часткай Riyadh Art – першай публічнай арт-ініцыятывы ў Саудаўскай Аравіі і аднаго з найбуйнейшых праектаў паблік-арта, якія ажыццяўляюцца сёння ў свеце.
Арганізатары прапануюць: – ганарар 10 000 EUR – праезд – пражыванне – харчаванне – праграму культурных мерапрыемстваў.