Новая праграма ад Ініцыятывы Марціна Рота (MRI) прапануе стыпендыі на знаходжанне ў #Германія да 15 …

Новая праграма ад Ініцыятывы Марціна Рота (MRI) прапануе стыпендыі на знаходжанне ў #Германія да 15 месяцаў

Праграма ад MRI (line 1) дазваляе культурным арганізацыям у Германіі часова прымаць артыстаў і дзеячаў культуры ў групе рызыкі і прадастаўляць ім вольную і бяспечную прастору для працягу сваёй творчай працы.
Такім чынам, для падачы заяўкі неабходна мець дамоўленасць з прымаючай арганізацыяй ці калектывам у Германіі.

Для каго: #творцы / #мастакі і #культдзеячы з любой краіны, якія:
– сутыкаюцца з абмежаваннямі або пагрозамі ў сувязі з іх працай або абставінамі,
⁃ працягваць дзейнасць у сваёй краіне / нядаўна пакінулі / не ў бяспецы ў сваім цяперашнім месцазнаходжанні,
⁃ адданыя адкрытаму грамадству, свабодзе, міру і дэмакратыі.

Прапануецца:
⁃ штомесячная стыпендыя на тэрмін да 15 месяцаў.
⁃ індывідуальная падтрымка,
⁃ псіхасацыяльная дапамога,
⁃ моўныя курсы,
⁃ навучанне, нетворкінг і г.д.

MRI не з’яўляецца праграмай экстранай дапамогі, яе менеджары не могуць неадкладна аказаць падтрымку або паскорыць працэсы.

Ддл: для анлайн-заяўкі – 20 верасня, для папяровай копіі заяўкі ад арганізацыі: 2 кастрычніка.
Для доступу да платформы заявак дашліце мэйл на [email protected] (да 19.09!).

Даведацца больш.

#стыпендыя #мастацтва #арт