BelarusPodcastHub аб’яўляе набор на афлайн-#трэнінг для падкастэраў з досведам працы ў журналістыцы!…

BelarusPodcastHub аб’яўляе набор на афлайн-#трэнінг для падкастэраў з досведам працы ў журналістыцы!

Калі: 26-29 верасня
Дзе: Вільнюс, Літва.

За гэтыя 4 дні ўдзельнікі/_цы навучацца ствараць наратыўныя падкасты – комплексныя, «рэжысёрскія» аўдыягісторыі, якія асвятляюць пэўную праблему ці з’яву.

Да ўдзелу запрашаюцца:
#журналісты, кантрыб’ютары і грамадзянскія #актывісты з досведам працы ў #СМІ.

У межах заняткаў вы:
• даведаецеся пра сучасны стан падкастынгу ў свеце і асаблівасці стварэння падкастаў на нацыянальнай мове;
• прапрацуеце гісторыі для ўласных наратыўных падкастаў;
• наведаеце серыю практычных заняткаў па пошуку ўласнага гучання, напісанню сцэнара, выкарыстанню саўнддызайну і музыкі;
• даведаецеся пра стратэгіі пошуку слухачоў падкаста і яго манетызацыі.

Па выніках курсу вы будзеце мець драфт уласнай наратыўнай гісторыі і план па пераўтварэнні яе ў падкаст, а таксама да 5 снежня 2023 зможаце стварыць 2-3 эпізоды ўласнага падкаста пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Belarus Podcast Hub.

Эксперты на трэнінгу – журналісты/_кі літоўскага медыя NARA, якое займаецца сацыяльнай лонгрыд-журналістыкай. Падкаст NARA быў запушчаны ў 2017 годзе і быў намінаваны на мноства прэстыжных еўрапейскіх прэмій.

Умовы:
⁃ Працоўная мова – ENG, пры неабходнасці будзе арганізаваны пераклад.
⁃ Вам спастрэбяцца з сабой лэптоп і навушнікі.
⁃ Удзел бясплатны.

Прадастаўляецца:
⁃ пражыванне ў гатэлі,
⁃ харчаванне
⁃ пакрыццё транспартных выдаткаў.
Арганізатары не маюць прамой магчымасці аказаць візавую падтрымку, але калі яна вам патрэбная, абавязкова паведаміце.

Ддл: 1 верасня.
Падаць заяўку.

#медыя #блогеры