Маеш дачыненне да культурніцкага руху Беларусі? ⠀ Тады наша анкета — для цябе! ⠀ Пераходзь па спасылцы на анлайн-апытанне ў межах даследавання пра культурных менеджараў і менеджарак. ⠀ Анлайн-апытанне — гэта першая частка даследавання, мэта якога глыбей паразумець наш сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця. Апытанні ананімныя, бяспечныя і не збіраюць вашыя персанальныя дадзеныя. Яны дасяжныя на беларускай і рускай мовах. ⠀ Што мы хочам даведацца? ⠀ Пра вашу матывацыю — чаму вы абралі менавіта шлях культурнага менеджменту? ⠀ Ці вы ўспрымаеце гэта як сапраўдную прафесію або больш як актывізм або хобі? ⠀ Якія асноўныя функцыі і крыніцы вашага вопыту? І яшчэ іншыя пытанні ⠀ Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы зможаце надаць нам 15-20 хвілін вашага часу і прайсці апытанне!