Сам анлайн-пітчынг адбудзецца 29 жніўня, рэгістрацыя – да канца тыдня.
У гэтым сезоне на кожным пітчынгу “Культурнага Коду” можна пазмагацца за ўзнагароды:
за 1 месца — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.)
за 2 месца — тэст праекта ад профільнага спецыяліста.
Чым яшчэ карысны фармат пітчынгу?
падчас падрыхтоўкі і прэзентацыі можна структураваць ідэю праекта, давесці свае напрацоўкі да ладу;
гэта магчымасць навучыцца хутка прадстаўляць асноўную інфармацыю пра сваю задумку (трэба ўкласціся ў 2-3 хвіліны!);
яскравым расповедам можна натхніць слухачоў стаць чальцамі вашай каманды;
пітчынг — яшчэ і сустрэча з публікай, шанец атрымаць карысныя парады ад экспертаў, ментараў, выслухаць фідбэк ад мэтавых груп.
Ддл: 27 жніўня.
Зарэгістравацца.
Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта #EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.