Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго, канчатковы праект неабавязковы. Кандыдатам рэкамендуецца азнаёміцца са спецыфікай кожнай прымаючай арганізацыі.
Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у праграме: – GMEA у Альбі, #Францыя – TRAFO у Шчэціне, #Польшча – Q-O2 у Брусэлі, #Бельгія.
Tekhnē прапануе: – праезд (у межах Еўропы) – пражыванне – ганарар ці суткавыя – магчымасць прэзентацыі працы.