Для каго:#дызайнеры, #творцы розных дысцыплін. Калі: красавік-чэрвень і верасень-лістапад 2024.
Мэта праграмы – садзейнічаць дыялогу з культурай тэкстылю і дызайну Усходняй Швейцарыі. Рэзідэнты распрацоўваюць інавацыйныя праекты ў галіне #мастацтва, дызайну, архітэктуры, літаратуры, выканальніцкага мастацтва ці міждысцыплінарным кантэксце. Асабліва цікавяць эксперыментальныя праекты.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – праезд – суткавыя – працоўнае месца на былым тэкстыльным і маторным заводзе Saurer AG у Арбоне – прафесійныя кансультацыі з кампаніямі-партнёрамі і арганізацыямі – выкарыстанне інфраструктуры кампаній-партнёраў.