Мэта праграмы – падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі. Замежным маста(ч)кам будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у нэтворкінг-мерапрыемствах і азнаямленчых візітах з установамі і прыватнымі асобамі дацкай арт-сцэны. Læsø AiR падтрымлівае і этап даследаванняў, даючы мастакам час для разважанняў і сузірання.
Арганізатары прапануюць: – жыллё – мастацкую студыю – праезд на востраў – штомесяную субсідыю на пражыванне, транспарт і выдаткі на матэрыялы – 1000 EUR – мясцовага хоста.
Неабходна пацвердзіць свой досвед удзелу ў выставах значнага мастацкага кантэксту (напрыклад, персанальныя прэзентацыі ў музеях або аналагічных мастацкіх установах / удзел у біенале / буйных праектах паблік-арта і г.д.).