Карэнне \ Лісце – лабараторыя дэкаланіяльнага фем-пісьма ад “Расцяжэння” і зіна “Фігуры”
Для каго:#аўтары-жанчыны, транс і небінарныя людзі з Беларусі. Калі: 14 сустрэч з 17 верасня, 13.00-15.00 Мінск.
Чаму будзе прысвечана лабараторыя? Плануецца абмяркоўвацца пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі — і, вядома, пісаць мастацкія і нон-фікшан тэксты. Арганізатарак цікавіць Беларусь, яе мовы і культуры ў самым шырокім сэнсе. Прапануюць крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае — і ўявіць радыкальную будучыню.
Як будзе пабудаваны працэс? На лабараторыі прапануюць пазнаёміцца з досведам пісьменнікаў/_іц і паэтаў/_к, якія ўжо распрацоўваюць фемінісцкае і дэкаланіяльнае пісьмо. Запланаваныя сустрэчы з аўтар(к)амі з Беларусі, а таксама з Цэнтральнай Азіі і Каўказа.