Запрашаюць творцаў папрацаваць з кодам. У праектах павінен выкарыстоўвацца адзін з двух шаблонаў кода: вэб-дадатак Java Script ці Unity Body Tracking, якія можна спампаваць з GitHub. Плануецца дзве выставы – «Віртуальны тэкст» і «Лічбавая жаноцкасць».
Арганізатары прапануюць: – ганарар 1000 GBP – канцэптуальную і тэхнічную падтрымку – анлайн-настаўніцтва – выдаткі на вытворчасць (пры неабходнасці).