Дзве важныя абвесткі ад Першага Кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі, #Варшава #ПольшчаДля каго:…

Дзве важныя абвесткі ад Першага Кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі, #Варшава #Польшча

Для каго: #культдзеячы і #творцы.
Дзе: Варшаўскі цэнтр крэатыўнасці (вул. Таргова, 56).

Кангрэс адбудзецца ўжо ў бліжэйшыя выходныя – 16 і 17 верасня. Паспяшайцеся зарэгістравацца!

Падзея ад каманды Інстытута беларускай культуры Інбелкульт 2.0 скіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і #мастацтва, што шукаюць магчымасці працаваць і развівацца ў новых умовах і ў новай беларускай геаграфіі.

Сярод экспертаў — выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры: пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, выдавец і гісторык Андрэй Янушкевіч, арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц і шмат іншых дзеячаў.

Сярод еўрапейскага культурнага асяроддзя запрошаны эксперты і прадстаўнікі культурных арганізацый: прадстаўнік Бюро Культуры ў Варшаве Артур Юзвік, дырэктар Старамейскага Дома Культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.


Каманда Кангрэса шукае валанцёраў і валанцёрак!

Далучайцеся, каб пазнаёміцца з культурніцкімі дзеячамі Беларусі і зрабіць свой унёсак у станаўленне беларускай культуры ў новых абставiнах.

Дапамога патрэбная ў задачах:
рэгістрацыя ўдзельнікаў
падрыхтоўка прасторы да мерапрыемстваў Кангрэса
дапамога ў кава-перапынках
медыяцыя, суправаджэнне Кангрэса

Калі вы жадаеце стаць часткай каманды і падтрымаць мерапрыемства, запоўнiце хуткую форму.

Больш інфармацыі пра Кангрэс – на сайце inbelkult.com.

#грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #валанцёрства