Новы фармат у «Культурным Кодзе» – анлайн майстармайнд-сустрэчыДля каго: стваральнікі digital-праект…

Новы фармат у «Культурным Кодзе» – анлайн майстармайнд-сустрэчы

Для каго: стваральнікі digital-праектаў у галіне беларускай культуры.
Калі: 14 верасня, 17.00 (па Варшаве).

На першым спатканні гаворка пойдзе пра патрэбы, што каманды і праекты сёння маюць. У «Культурным Кодзе» ствараецца закрыты клуб прадстаўнікоў беларускай digital culture. Гэта месца, дзе фаундары лічбавых праектаў падтрымліваюць адно аднаго, даюць прафесійныя парады, дзеляцца экспертызай.

Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц.

Мадэратарка Вераніка Шэнда – трэнер, коуч ICTA і ICF, ex-Business Development Lead.

Запрашаюцца далучацца асобы, якія:
– маюць лічбавы праект для беларускай культуры / маюць досвед працы ў digital
– гатовыя стала ўдзельнічаць у сустрэчах (1 раз на месяц)
– гатовыя да дыялогу ў групе.

Зарэгістравацца.

Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#адукацыя #EU4Culture #майстар_клас