Адкрыты збор сродкаў на медычную дапамогу для актора Ігара Шугалеева. Яму неабходная аперацыя на кал…

Адкрыты збор сродкаў на медычную дапамогу для актора Ігара Шугалеева. Яму неабходная аперацыя на каленным суставе, кошт якой каля 8 200 EUR

Via @radiounet:

Ігар Шугалееў – беларускі актор, танцор і перформер, з 2021 года знаходзіцца ў эміграцыі і цяпер жыве ў Варшаве, бо не мае магчымасці жыць і працаваць на радзіме, у Беларусі.

Яго працы былі прадстаўлены на найважнейшых еўрапейскіх фестывалях тэатра і сучаснага мастацтва – дзякуючы яго спектаклям свет даведваецца пра падзеі ў Беларусі. Напрыклад, праект «Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» быў запар прэзентаваны 38 разоў у 10 краінах Еўропы. Сродкі, сабраныя ад выступаў, былі накіраваныя на дапамогу пазбаўленым волі ў Беларусі.

Дзякуючы падтрымцы Беларускага Свабоднага тэатра, Інстытута тэатра ў Варшаве і нашых надзейных сяброў, летам гэтага года была паспяхова праведзена першая аперацыя. Аднак у снежні 2023 года яго чакае яшчэ адна аперацыя, а затым доўгая рэабілітацыя, якая працягнецца да ліпеня 2024 года.

Сябры перформера арганізавалі збор, дзе неабходна сабраць 38 тысяч злотых.

Давайце заданацім!

#тэатр #перфарматыўныя_мастацтвы