«Пясочніца 2.0» – анлайн-#курс па асновам журналістыкі ад Медыя Акадэміі Прэс-клуба Беларусь Для каг…

«Пясочніца 2.0» – анлайн-#курс па асновам журналістыкі ад Медыя Акадэміі Прэс-клуба Беларусь

Для каго:
прадстаўнікі #медыя, #НДА, #актывісты і тыя, хто хоча паспрабаваць сябе ў прафесіі журналіста.
Калі: 12 кастрычніка – 18 снежня па панядзелках і пятніцах.

Вы зможаце навучыцца асновам журналістыкі, тэорыі і практыцы, зразумець логіку працы СМІ і рэдакцыйных працэсаў. Наладзіце карысныя сувязі, пазнаёміцеся з галоўнымі рэдактарамі і станеце часткай кам’юніці людзей, якія жадаюць развівацца і станавіцца медыяпрафесіяналамі.

Курс прадугледжвае:
– штотыднёвыя двухгадзінныя навучальныя сесіі з экспертамі па тэмах
– практычныя заданні па тэме для замацавання
– персанальны «прафайл» з выкананымі заданнямі і індывідуальнай зваротнай сувяззю ад эксперта
– групавыя абмеркаванні заданняў (сесія зваротнай сувязі) з трэнерам
– уводзіны ў фармат рэдакцыйнай работы, мазгавыя штурмы, планаванне тэм, разбор матэрыялаў.

Ддл: 1 кастрычніка.
Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты