«Дыпламатычныя #даследванні: новыя кадры для новай Беларусі» – адукацыйная праграма для беларусаў ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, #Варшава#Польшча
Для каго:#культдзеячы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя да 35 гадоў. Калі: лістапад 2023 – лістапад 2024.
Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешнюю палітыку і бяспеку, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і г.д.
Мовы выкладання курса: польская, англійская, беларуская і руская.
Праграма прапануе: – бясплатнае навучанне; – інтэнсіўныя заняткі па польскай і французскай мовах – магчымасць праходжання стажыровак у вядомых польскіх установах, а таксама, калі магчыма, між- і транснацыянальныя – штомесячную стыпендыю 2400 PLN.