MSUFCU Arts Power Up Arts – творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #ЗША
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 3 – 4 месяцы ў 2024.
Цэнтр па вытворчасці пучкоў рэдкіх ізатопаў, студыя CoLab у Музеі Універсітэта штата Мічыган і інавацыйны праект STEAMpower запрашаюць стварыць творчыя праекты на стыку мастацтва, навукі і тэхналогій. Асабліва цікавяць міждысцыплінарная творы і #даследванні. Тэма рэзідэнцыі – астрафізіка.
Арганізатары прапануюць: – праезд – пражыванне – стыпендыю 20 000 USD – выдаткі на вытворчасць да 15 000 USD – дадатковую падтрымку 1000 USD / месяц (для ўдзельнікаў з дзецьмі).